БАЖ асудзіла ліст лідара БКДП Ярашука
Беларуская асацыяцыя журналістаў асудзіла адкрыты ліст старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука.
"Днямі быў распаўсюджаны адкрыты ліст старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука - беспрэцэдэнтна зняважлівы ў дачыненні да незалежных сродкаў масавай інфармацыі...Ярашук засведчыў, што яго стаўленне да СМІ практычна супадае з падыходамі цяперашняй улады",- піша БАЖ.
Раней аб’ектам для нападак старшыні БКДП было інтэрнэт-выданне "Салідарнасць". Цяпер у сваім лісце да грамадства ён заклікаў не чытаць незалежную прэсу ўвогуле, бо, на думку Ярашука, яна "прадажная".
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказала падтрымку калектыву "Салідарнасці" і рэдактарам вядучых незалежных выданняў Беларусі, якія асудзілі дзеянні Аляксандра Ярашука ў адносінах да незалежнага сайта.
"Абсурдныя заявы кіраўніка БКДП ніякім чынам не ўплываюць на прыхільнае стаўленне незалежнай журналісцкай супольнасці Беларусі да сябраў дэмакратычных прафесійных саюзаў",- напісана ў заяве БАЖ.