БАЖ патрабуе спыніць ціск на журналістаў

У заяве, у прыватнасці, згадваюцца затрыманні і адміністрацыйныя арышты калегаў напярэдадні і пасля Дня Волі, распачатую крымінальную справы супраць Андрэя Пачобута па артыкуле "Абраза прэзідэнта".

Згадваюцца і іншыя факты ціску дзяржструктур на незалежныя беларускія СМІ. "БАЖ" "выказвае рашучы пратэст у сувязі з пераследам калегаў, патрабуе неадкладна спыніць ціск на журналістаў і сродкі масавай інфармацыі, нагадвае, што свабода выказвання з'яўляецца не толькі адной з фундаментальных свабод чалавека, але і крытэрам захавання іншых правоў і свабод".