БАЖ — пра парушэнні прынцыпаў журналісцкай этыкі

Пра гэта заявіў намеснік старшыні камісіі па этыцы БАЖ, кіраўнік групы маніторынгу асацыяцыі Алесь Анціпенка на брыфінгу ў Мінску 17 снежня.

Анціпенка згадаў не толькі пра рэзкую крытыку альтэрнатыўных кандыдатаў, але і пра наўпростыя абразы. Адзначыў ён і тэндэнцыю павелічэння ў інфармпрасторы колькасці сюжэтаў, якія тэндэнцыйна трактуюць дзейнасць апазіцыі. У той самы час дзяржСМІ факусіруюць пазітыўную ўвагу на адным кандыдаце — Аляксандры Лукашэнка. Такім спосабам ствараецца “эфект адсутнасці выбару”, калі кандыдатаў будзе і шмат, але галасаваць можна толькі за дзейнага прэзідэнта.

Эксперт БАЖ заявіў і пра тэндэнцыйную падачу суджэнняў выбаршчыкаў: у дзяржСМІ не зафіксавана выказванняў грамадзянаў у падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў, як і нейкай крытыкі кіраўніка дзяржавы.

Як станоўчы момант Анціпенка адзначыў дадзеную кандыдатам магчымасць выступіць у жывым эфіры дзяржаўнага тэлебачання, перадае БелаПАН.