БАЖ рыхтуе дакументы, каб абскардзіць папярэджанне Мінюста
Беларуская асацыяцыя журналістаў рыхтуе дакументы, каб абскардзіць папярэджанне, якое арганізацыя атрымала ад Мінюста. Але перадаваць іх у Вярхоўны суд плануюць не ў бліжэйшыя дні, а цягам месяца. Такое рашэнне прынялі сябры Праўлення БАЖ на пасяджэнні 19 студзеня, распавёў Еўрарадыё намеснік старшыні асацыяцыі юрыст Андрэй Бастунец.
Андрэй Бастунец: “У арганізацыі ёсць месячны тэрмін. Папярэджанне было вынесена 13 студзеня. Такім чынам, да 13 лютага мы маем магчымасць звярнуцца са скаргай у Вярхоўны суд. Гэта пытанне тактыкі, і я не бачу асаблівых падставаў, каб спяшацца. Гэта пазіцыя юрыстаў арганізацыі, але сёння яна была падтрыманая на Праўленні”.
Апроч таго, па яго словах, на Праўленні разглядаліся пытанне аб магчымых дзеяннях БАЖ у сувязі з вынясеннем папярэджання. Найперш, вырашылі шырока распаўсюджваць інфармацыю, якая склалася вакол БАЖа, як у беларускім так і міжнародным грамадстве. Разглядалася і магчымасць правядзення акцый ў падтрымку арганізацыі. Але юрыст спадзяецца, што да гэтага не дойдзе і адмяніць папярэджанне Мінюста ім удасца прававымі сродкамі праз суд.
Нагадаем, Мінюст выставіў адразу некалькі прэтэнзій да журналісцкай арганізацыі — датычна сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ і наогул мэтаў і задач БАЖ.