B.B. King вяртаецца да сваіх каранёў

Легендарны блюзавы выканаўца B.B. King выдае новы альбом «One Kind Favor», з якім вяртаецца да сваіх музычных каранёў. У студыі Кінгу акампанавалі піяніст Доктар Джон, бубнач Джым Кельтнэр і басіст Натан Іст.

Прадзюсар запісу Ці-Боўн Барнэт расказаў, што «ўпершыню ўбачыў Бі Бі Кінга на канцэрце ў Даласе ў 1965-м годзе. Да гэтага часу ў памяці выразна захавалася, як гучала яго музыка і якія адчуванні яна выклікала. На гэтым запісу было жаданне вярнуцца ў тыя часы і прайграць саўнд, падобны да таго".

Кінг, якому зараз 82 гады, знаходзіцца зараз у амерыканскім гастрольным туры, які працягнецца да канца лістапада.

13 верасня ён возьме ўдзел у адкрыцці музея B.B. King Museum у яго родным горадзе Індыяноле, штат Місісіпі.

Таксама ў верасні музыка пачне весці штотыднёвае радыёшоў, прысвечанае блюзу, якое будзе выходзіць у эфіры радыёстанцыі XM Satellite Radio.

Дадам, што рэліз «One Kind Favor» запланаваны на 26 жніўня.

Фота: www.telegraph.co.uk