БДТУ прапаноўвае стварыць факультэт для таджыкаў

БДТУ прапаноўвае стварыць факультэт для таджыкаў

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт прапаноўвае Таджыкскаму нацыянальнаму ўніверсітэту стварыць сумесны факультэт. Такую ідэю выказаў рэктар БДТУ Ігар Войтаў на сустрэчы з таджыкскімі калегамі.

Як перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу БДТУ, у Таджыкістане цяпер будуюцца прадпрыемствы хімічнай і горназдабываючай галінаў, таму ў краіне ўзнік востры дэфіцыт кваліфікаваных кадраў для іх. Каб вырашыць гэтую праблему, Ігар Войтаў прапанаваў у адпаведнасці з дамовай аб супрацоўніцтве паміж ВНУ стварыць сумесны факультэт, на якім будуць рыхтаваць спецыялістаў у галінах нафтахімічнага сінтэзу, пластмасаў (палімерных матэрыялаў), мінеральных угнаенняў і прамысловай экалогіі.

Мяркуецца, што Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт будзе рыхтаваць студэнтаў паводле ўзгодненых з БДТУ навучальных праграмаў цягам першых двух год, а затым студэнты будуць пераходзіць на навучанне ў БДТУ, дзе атрымаюць дыплом беларускай ВНУ.

Падрыхтоўчую частку па стварэнні сумеснага факультэта правядуць да канца 2016 года. БДТУ па безаплатнай аснове дасць таджыкскім калегам тыпавыя і працоўныя навучальныя планы, а таксама стандарты вышэйшай адукацыі па абраных спецыяльнасцях.