Белае яйка ў чырвоным квадраце засталося таварным знакам "МТС"
Апеляцыйная рада Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці 8 траўня пакінула выяву белага яйка ў чырвоным квадраце за кампаніяй "МТС". Гэта па-ранейшаму будзе зарэгістраваны таварны знак аператара сувязі. Нагадаем, што паэт Алесь Разанаў і мастак Віктар Маркавец аспрэчвалі рэгістрацыю таварнага знака ў Беларусі. Творцы спасылаліся на тое, што сваю мастацкую серыю "Яйкаквадраты" з аналагічнымі выявамі яны зрабілі і абнародавалі яшчэ ў 1992 годзе.
Трэцяга траўня Апеляцыйная рада ўзяла бок творцаў і пацвердзіла іх правы на выяву чырвонага яйка ў белым квадраце. А цяпер прызнала слушнасць аргументаў "МТС".
Адвакаты творцаў не выключаюць, што будуць абскарджваць гэтае рашэнне.