“Белаграпрамбанк” прадае буракі і памідоры, зялёны гарошак і павідла

У пачатку года банкі пачалі актыўна прадаваць закладную маёмасць даўжнікоў. Цяпер з'явілася магчымасць купіць катэдж або машыну зусім нядорага.
Асабліва актыўнымі ў справе продажу закладаў аказаліся банкі краін СНД. У ліку найбольш праслаўленых — крэдытныя арганізацыі Беларусі і Ўкраіны. На іх парталах можна купіць практычна ўсё, пачынаючы з прадуктаў харчавання і заканчваючы гандлёвымі памяшканнямі, паведамляе BFM.RU.

Напрыклад, “БПС-Банк” прадае 278 аўтамабільных аўтаматычных люстэркаў для “ВАЗаў”, “Волг” і “Масквічоў”.

Але самым арыгінальным аказаўся “Белаграпрамбанк”. Ён выставіў на продаж нерухомасць — будынкі птушнікаў, а таксама харчовыя тавары. Беларусам прапаноўваюць марынаваныя буракі і памідоры, зялёны гарошак, павідла, а таксама набор сокаў у трохлітровых банках.