Беларусь абраная чальцом Выканаўчай рады ЮНЭСКА
Беларусь абраная чальцом Выканаўчай рады ЮНЭСКА. Гэта кіруючы орган арганізацыі, які ў перыяд паміж сесіямі Генеральнай канферэнцыі прымае неабходныя рашэнні, паведамляе БЕЛТА. Чальцы Выканаўчай рады абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Выканаўчая рада збіраецца два разы на год для разгляду пытанняў выканання праграмы, прынятай на Генеральнай канферэнцыі (яна праходзіць раз у два гады).
Для Беларусі ЮНЭСКА выступае ў ролі аднаго з важных форумаў для кантактаў і абмену інфармацыяй у галінах адукацыі, навукі, культуры і інфармацыі.
Для Беларусі ЮНЭСКА выступае ў ролі аднаго з важных форумаў для кантактаў і абмену інфармацыяй у галінах адукацыі, навукі, культуры і інфармацыі.