Беларусь афіцыйна заявіла пра няўдзел у саміце АДКБ

Афіцыйны Мінск 14 чэрывеня накіраваў у Сакратарыят Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ноту. У ёй паведамляецца пра няўдзел беларускай дэлегацыі ў паседжанні АДКБ. Па звестках "Інтэрфакса", у ноце адзначаецца, што нельга весці гутарку па пытаннях вайсковай бяспекі ў рамках АДКБ, калі адзін з удзельнікаў арганізацыі падрывае асновы эканамічнай бяспекі другога.

Таксама адменены вылет самалёта з Мінску, які павінен быў даставіць у Маскву прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі. Яны мусілі ўдзельнічаць у паседжаннях АДКБ па лініі міністэрстваў замежных спраў і сакратароў Саветаў бяспекі.