Беларусь актыўна рыхтуе міратворчы кантынгент
Беларускія вайскоўцы актыўна рыхтуюцца да ўдзелу ў міратворчых аперацыях. Аб гэтым сёння на брыфінгу ў Барысаве заявіў камандуючы сухапутнымі войскамі генерал-маёр Аляксандр Нікіцін.
Паводле яго слоў, падрыхтоўка беларускіх салдат да ўдзелу ў міратворчых аперацыях вядзецца ўжо даўно. Сёлета гэты працэс істотна актывізаваўся. Кожны узвод нашай міратворчай роты прайшоў 25-дзённыя зборы і падрыхтоўку да выканання міратворчых задач.
На зборах прысутнічалі прадстаўнікі замежных дзяржаў, якія маюць досвед арганізацыі міратворчых аперацый. Яны высока ацанілі дзеянні беларускіх салдат. Нікіцін таксама паведаміў, што сёлета міратворчую роту цалкам экіпіравалі.
Неўзабаве яна атрымае спадарожнікавыя сістэмы сувязі. Міратворчая рота сфармаваная на базе 120-й асобнай механізаванай брыгады сухапутных войскаў. Па беларускім заканадаўстве ў міратворчых місіях маюць права ўдзельнічаць толькі прафесійныя вайскоўцы па ўласнай згодзе кожнага. Рашэнне аб правядзенні міратворчых аперацый прымае парламент краіны, паведамляе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, у кастрычніку будзе разгледжана пытанне аб стварэнні міратворчых сіл Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Кантынгент, які плануецца стварыць, будзе дзейнічаць як у зоне адказнасці арганізацыі, так і за яе межамі пад эгідай ААН.
6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, а таксама прэзідэнты Расіі, Таджыкістана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана на сумеснай сустрэчы разгледзяць дакумент, які прадугледжвае стварэнне сумесных міратворчых сіл.