Беларусь апынулася ў кампаніі 7 краін, якія падтрымліваюць агрэсію Расіі
Беларусь апынулася ў кампаніі 7 краін, якія падтрымліваюць агрэсію Расіі супраць Украіны. Гэта — Венесуэла, Куба, Нікарагуа, Эрытрэя, Сірыя, М'янма і Паўночная Карэя. Усе яны пазначаны на карце свету, якую апублікаваў брытанскі часопіс The Economist. На ёй таксама пазначаны краіны, якія падтрымалі Украіну: амаль усе краіны Еўропы, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўднёвая Карэя, Японія, Калумбія. Падкрэсліваецца, што гэта каля 36% насельніцтва нашай планеты. Ёсць яшчэ група краін, якая намагаецца прытрымлівацца ў гэтай сітуацыі нейтралітэту.
The Economist піша, што Уладзімір Пуцін сваёй агрэсіяй супраць Украіны "падзяліў свет".