Беларусь атрымала першы мільярд долараў расійскага крэдыту

Першы транш расійскага стабілізацыйнага крэдыту - 1 млрд долараў - паступіў на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку Беларусі. Грошы пералічаныя ў адпаведнасці з заключаным пагадненнем паміж Беларуссю і Расіяй, якое падпісалі віцэ-прэм'ер - міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын і міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

Паміж двума краінамі дасягнутая дамоўленасць аб выдзяленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 2 млрд долараў у 2008-2009 гадах, нагадвае "Інтэрфакс".