Беларусь атрымала першы транш крэдыту МВФ у памеры 788 мільёнаў долараў

Беларусь атрымала першы транш крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў памеры 787,9 мільёнаў долараў, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, МФВ мае намер даць Беларусі стабілізацыйны крэдыт на 2,5 мільярда долараў тэрмінам на 15 месяцаў.

Наша краіна звярнулася па крэдыт у кастрычніку 2008 года ў мэтах павелічэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і стварэнні "падушкі бяспекі", неабходнай для стабільнай працы эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу.

Атрыманыя сродкі будуць залічаныя ў склад золатавалютных рэзерваў краіны і ў наступным будуць выкарыстоўвацца для падтрымання курсу беларускага рубля.