Беларусь атрымлівае дапамогу Еўрасаюза ў 28 разоў менш за Ўкраіну

Сёння Еўракамісія афіцыйна апублікуе новыя прапановы Беларусі па супрацоўніцтве ў межах “Палітыкі суседства”. Іх ініцыявала Польшча і Швецыя. Палітыка суседства ЕС прадугледжвае развіццё кантактаў як на культурным, так і на палітычным узроўнях.
Таксама прадугледжваецца і тэхнічная дапамога. Напрыклад, Украіна штогод атрымлівае ад ЕС 140 мільёнаў еўра у якасці такой дапамогі.

Як даведалася Еўрарадыё, Беларусь мусіла з 2007 па 2010 год атрымаць толькі 20 мільёнаў. Прычым не штогод, а за ўвесь час. За гэтыя ж 4 гады Ўкраіне акажуць дапамогу на 560 мільёнаў еўра. Такія невялікія памеры ў адносінах да нашай краіны ў Еўрасаюзе тлумачаць тым, што Беларусь не цалкам выконвае ўмовы ў межах палітыкі суседства.

Аднак у сувязі з тым, што дыялог Беларусі і Захаду атрымаў у апошнія часы новы імпульс, не выключана, што ў сённяшняй прапанове гэтая сума значна павялічыцца.