Беларусь будзе плаціць за нафту і газ расійскімі рублямі
Беларусь пагадзілася з 2009 года аплачваць пастаўкі нафты і газу з Расіі ў расійскіх рублях. Гэта азначае, што цяпер нашай краіне давядзецца мець рэзервы ў расійскай валюце.
Такім чынам, як піша газета "Камерсант", стабільнасць беларускай эканомікі будзе залежаць ад стабільнасці расійскай валюты.
Разам з дамовай аб пераходзе на рублі Беларусь і Расія падпісалі дамову аб вылучэнні Мінску стабілізацыйнага крэдыту ў два мільярды долараў. Як паведаміў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, першы транш крэдыту ў памеры 1 мільярда долараў будзе прадстаўлены Беларусі ў бліжэйшыя дні.
Другі транш яшчэ на 1 мільярд долараў будзе прадстаўлены пазней, і па ім будзе падпісана асобная дамова.
У адпаведнасці з умовамі дамовы, крэдыт падаецца на 15 гадоў з 5-гадовай адтэрміноўкай па асноўным доўгу па стаўцы LIBOR+3%, паведамляе “Інтэрфакс”.