Беларусь да 23 ліпеня павінна выплаціць доўг за расійскі газ
Беларусь да 23 ліпеня павінна выплаціць доўг расійскаму прадпрыемству “Газпрам” за пастаўкі газу.
Запазычанасць нашай краіны складае 400 мільёнаў долараў. Пра гэта ўчора паведаміў першы віцэ-прэм’ер нашай краіны Уладзімір Сямашка.
Па яго словах, сітуацыя няпростая, але ўрад знойдзе спосаб аплаціць доўг. Як паведаміў міністр фінансаў краіны Мікалай Корбут, "Белтрансгаз" збірае сродкі для разлікаў з "Газпрамам" за першае паўгоддзе на спецыяльным рахунку Мінфіна ў Нацбанку Беларусі.
Па словах міністра, гэтых сродкаў хопіць для пагашэння запазычанасці.
Між тым, Корбут адзначыў праблему канвертацыі гэтых сродкаў, паколькі яны збіраюцца ў беларускіх рублях, а разлічвацца з "Газпрамам" трэба ў доларах.
“Інтэрфакс”