Беларусь дагнала Літву па кошце на бензін

У панядзелак, 10 снежня, цэннікі на ўсіх запраўках павысіліся амаль на 5%, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Для аўтаўладальнікаў гэта ўжо чацвёртае падаражанне сёлета. У студзені бак (у сярэднім 60 літраў) самага хадавога 92-га бензіна абыходзіўся ў 110 400 рублёў, сёння за яго давядзецца заплаціць ужо 127 200 рублёў.

Па кошце на бензін Беларусь імкліва даганяе Еўропу. Учорашняе падаражанне зраўняла нас з літоўцамі — у сярэднім крыху больш за долар за літр паліва.

Варта адзначыць, што пры гэтым Беларусь танней за паўночных суседзяў набывае паліва ў Расіі. Да таго ж у ліпені ў Літве сярэдні заробак быў 330 еўра. А ў нас і сёння ён ледзь дацягвае да 250 еўра.