Беларус Гуркоў выйграў К-1 World Max 2010

Беларускі баец Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам К-1 World Max 2010 East Europe Tournament. У фінале беларускі баксёр перамог Заміна Гусейнава з Азербайджана. Прадстаўнічы турнір па К-1 адбыўся ў мінскім Палацы спорта 19 сакавіка. Баі прайшлі пры істотнай перавазе беларускай школы К-1. Беларускія баксёры не толькі выйгралі асноўныя спаборніцтвы, але і першынствавалі ў трох паказальных супербаях.

К-1 World Max 2010 East Europe Tournament стаўся першым афіцыйным турнірам па К-1, што праводзіўся ў Беларусі, паведамляе агенцтва “Интерфакс”.