Беларусь хоча купіць банк у Латвіі

Пра гэта выданню Телеграф.lv паведаміў дарадца беларускай амбасады ў Латвіі Ігар Назарук. Па яго словах, надышоў час больш пільна разгледзець пытанне адкрыцця ў Латвіі беларускага банка ці банкаўскага філіялу. Па словах Назарука, пакуль яшчэ не вырашана, ці Беларусь будзе купляць нейкі з наяўных латвійскіх банкаў, ці купляць ліцэнзію і ствараць банк з нуля. Не выключаецца нават варыянт, што будзе адкрытая сетка філіялаў банку ў гарадах, дзе беларускія прадпрымальнікі выказваюць найбольшую актыўнасць.