Беларусь і ЕС распачнуць больш шчыльнае супрацоўніцтва ў пытаннях міграцыі
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла дырэктар дэпартамента па міграцыі Міністэрства юстыцыі Швецыі Эва Окэрман-Бэр’е. Па яе словах у прадстаўнікоў Еўрасаюза склаліся цалкам добрыя ўражанні ад візіту ў Беларусь Эва Окэрман-Бэр’е: “Мы сабралі інфармацыю па многіх пытаннях, але гэта Місія не мае за мэту выносіць нейкую ацэнку таго, што мы тут пабачылі. Галоўная яе мэта — распачаць дыялог з краінамі, дзе ў нас пакуль няма такога моцна ўзгодненага супрацоўніцтва. Гэта адказ на пытанне, чаму мы выбралі менавіта Беларусь. Тут ёсць прастора для паглыблення супрацоўніцтва ў гэтай сферы”.
Нагадаю, што Місія Еўрасаюза па міграцыйных пытаннях працавала ў Беларусі з 7 па 9 верасня. Еўрапейскія эксперты азнаёміліся з міграцыйным заканадаўствам Беларусі, візавай палітыкай, праблемамі ўцечкі мазгоў, а таксама пытаннямі прадстаўлення дапамогі бежанцам.
Па словах спадарыні Окэрман-Бэр’е, дэлегацыя Еўрасаюза здолела паглядзець усё, што было запланавана. За тры дні візіту эксперты ЕС мелі шэраг сустрэчаў як з беларускімі чыноўнікамі, у прыватнасці — з намеснікам міністра замежных справаў Валерыем Варанецкім, так і з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый:
Эва Окэрман-Бэр’е: “Мы сустрэліся з прадстаўнікамі з некалькіх міністэрстваў — МЗС, МУС, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Таксама адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Беларусі і міжнародных арганізацый, якія працуюць па пытаннях міграцыі тут у Беларусі, таксама былі сустрэчы з прадстаўнікамі грузінскага і афганскага згуртавання”.
Па словах намесніка кіраўніка аддзела па каардынацыі і аналізе міграцыйных пытанняў, генеральнага дырэктара па знешніх сувязях Еўракамісіі Францыска Батальера, эксперты расказалі беларускім калегам пра асаблівасці еўрапейскага заканадаўства, пра легальную міграцыю і яе станоўчы ўплыў на развіццё краіны:
"Мы цэнім тое, што нам сказаў урад і што мы пабачылі. І мы цэнім тое, што Беларусь робіць у гэтым напрамку — гандль забароненымі таварамі, кантроль за мяжой. Мы пабачылі поспех і мы адзначылі гэта".
Кіраўнік Місіі спадзяецца на працяг дыялогу паміж ЕС і Беларуссю ў пытаннях міграцыі і бежанства.