Беларусь і Савет Еўропы будуць развіваць супрацоўніцтва ў галіне спорту
Беларусь і Савет Еўропы хочуць пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне фізкультуры і спорту, паведамляе БЕЛТА. Пра гэта заявілі 21 студзеня міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан і кіраўнік Дэпартамента моладзі і спорту Савета Еўропы Ральф-Рэнэ Вайнгертнэр на сустрэчы ў Мінску. Алег Качан адзначыў, што Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з еўрапейскімі спартовымі структурамі з 1994 года і адчувае падтрымку з іх боку. Міністр выказаў надзею на дапамогу Савета Еўропы ў плане змякчэння візавага рэжыму для беларускіх спартоўцаў, якія выязджаюць на спаборніцтвы.
Са свайго боку Беларусь ужо шмат робіць у гэтым кірунку. У прыватнасці, для замежных гасцей нядаўняга Каляднага хакейнага турніру ў Мінску візы былі не патрэбныя. Тое ж самае будзе і для ўдзельнікаў і заўзятараў падчас чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, які пройдзе ў Мінску.