Беларусь і Ватыкан падрыхтавалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Паміж апостальскай сталіцай і Рэспублікай Беларусь падрыхтаванае пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент падрыхтаваны і трэба маліцца, каб ён быў хутка падпісаны — пра гэта сказаў у інтэрв’ю Каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Аляксандр Кашкевіч, паведамляе беларуская рэдакцыя Радыё Ватыкана.
Паводле іерарха, касцёл у Беларусі заўсёды спрабуе весці дыялог з уладай. Разам з тым, Аляксандр Кашкевіч адзначыў, што ў краіне змяншаецца колькасць замежных святароў. Іх было 85, а цяпер засталося 48. Некаторыя працавалі цягам 20 гадоў. Існуе праблема з візамі для замежных святароў, пагатоў, для замежных душпастыраў у Гродзенскай дыяцэзіі яны выдаюцца толькі на паўгода. Тут жывуць палякі, якія маюць права на сваю родную мову, а часам улада бачыць у гэтым праблему, лічыць біскуп Аляксандр Кашкевіч.