Беларусь і Ватыкан рыхтуюць візіт у Мінск кардынала Тарчызіё Бертонэ

Візіт дзяржаўнага сакратара Ватыкана Тарчызіё Бертонэ можа адбыцца ўжо сёлета. Пра гэта заявіў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета міністраў Беларусі Леанід Гуляка. Гэта будзе ўжо другі візіт дзяржаўнага сакратара Ватыкана ў Беларусь, адзначае "Інтэрфакс".

Па словах Леаніда Гулякі,  мяркуецца, што падчас візіту ў Мінск кардынала Тарчызіё Бертонэ будзе абмяркоўвацца падпісанне дамовы паміж Ватыканам і Беларуссю.

Беларускі чыноўнік таксама не выключыў, што падчас сустрэчаў дзяржсакратара Ватыкану можа абмяркоўвацца пытанне пра магчымы візіт у Беларусь Папы Рымскага.