Беларусь і Венесуэла ўкладуць 8 млрд долараў у здабычу нафты
8 млрд долараў у здабычу нафты ў басейне ракі Арынока ўкладуць Беларусь і Венесуэла ў бліжэйшыя 25 гадоў. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і нафтавай прамысловасці Венесуэлы Рафаэль Рамірэс. Як паведамляе РИА Новости, таксама плануецца запуск устаноўкі па перапрацоўцы цяжкай і звышцяжкай нафты. Паводле слоў Рамірэса, запасы нафты ў згаданым радовішчы складаюць 2 млрд барэляў.