Беларус кіраваў італьянскай злачыннай групай у Пецярбургу

Грамадзянін Беларусі затрыманы ў Санкт-Пецярбургу. Яго падазраюць у кіраванні злачыннай групай махляроў, якая складалася з італьянцаў. Як паведамляе сайт mr7.ru, беларусу 29 гадоў. Разам з італьянцамі ён прапаноўваў піцерскім бізнэсменам абсталяванне фірмы "Хонда". Але, атрымаўшы грошы, яны знікалі.