Беларус Міхаіл Бараноўскі ўстанавіў рэкорд футбольнага чэмпіянату Расіі
Беларускі галкіпер Міхаіл Бараноўскі, які зімой перайшоў з салігорскага "Шахцёра" у калінінградскую "Балтыку", стаў уладальнікам новага рэкорду непрабівальнасці ў першай расійскай футбольнай лізе. Пяты матч запар ён не прапусціў у свае вароты ніводнага гала. Такім
чынам 25-гадовы футбаліст пабіў рэкорд сезона, які належыў Аляксандру
Філімонаву з "Кубані". На рахунку Бараноўскага 467 "сухіх" хвілін (у
Філімонава было 404).
Як паведамляе "Прессбол", беларускі галкіпер збіраецца палепшыць сваё дасягненне ў наступных матчах.
Як паведамляе "Прессбол", беларускі галкіпер збіраецца палепшыць сваё дасягненне ў наступных матчах.