Беларусь могуць не дапусціць да "Еўрабачання"

Шэраг чальцоў Еўрапарламента плануюць у чацвер прыняць зварот да кіраўніцтва Еўрапейскага вяшчальнага саюза з патрабаваннем пазбавіць Беларусь права ўдзелу ў еўрапейскім песенным конкурсе "Еўрабачанне", паведамляе  "Газета.Ru".

Прапанова не дапускаць Беларусь да конкурсу стала адным з варыянтаў санкцый, якія рыхтуе Еўрасаюз ў адказ на жорсткае падаўленне мінскімі ўладамі акцыі апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня .

У 2011 годзе конкурс "Еўрабачанне" пройдзе ў нямецкім горадзе Дзюсельдорфе. Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, падрыхтоўка і ўдзел у "Еўрабачанні" якой цалкам фінансуецца з дзяржбюджэту.