Беларусь можа атрымаць пазыку ад Сусветнага банка на 200 млн долараў

Да канца гэтага года Беларусь можа атрымаць пазыку на мэты развіцця ад Сусветнага банка на 200 млн долараў. Пра гэта БЕЛТА распавялі ў прадстаўніцтве Сусветнага банку ў Беларусі. 22 кастрычніка адбыліся перамовы беларускага боку з прадстаўнікамі Сусветнага банку. Падчас іх былі ўзгодненыя ўмовы пазыкі. Яна будзе выдавацца Беларусі на 16 гадоў з шасцігадовай адтэрміноўкай выплаты асноўнай пазыкі. З беларускага боку пратакол падпісаў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, з боку Сусветнага банка — кіраўнік праекту па падрыхтоўцы пазыкі на мэты развіцця для Беларусі Пабла Сааведра.

Плануецца, што Рада дырэктараў Сусветнага банка разгледзіць пытанне пра выдачу Беларусі пазыкі на мэты развіцця ў канцы лістапада гэтага года. Пасля ўхвалы пазыкі Радай дырэктараў і будзе падпісаная адпаведная дамова.