Беларус на лётным апараце заляцеў у будынак пад Масквой
Здарэнне адбылося ў вёсцы Горкі Ленінскага раёна Падмаскоўя.
Увечары ў аўторак паралёт з невядомай прычыны пратараніў будынак. Пілот атрымаў некалькі пераломаў, а яго 25-гадовы пасажыр, грамадзянін Беларусі, шпіталізаваны са страсеннем галаўнога мозгу і з пашкоджаным пазваночнікам, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Паралёт — малы маторны лётны апарат з крылом парашутнай канструкцыі.
Фота — vidsverhu.ru