Беларусь на пятым месцы па колькасці забойстваў сярод моладзі

Па колькасці забойстваў ва ўзроставай групе ад 10 да 29 гадоў Беларусь уваходзіць у першую пяцёрку ў Еўропе. Такія звесткі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя падае сайт АДС. Гвалт уваходзіць у тройку галоўных прычынаў смяротнасці ў Еўропе сярод моладзі ва ўзросце 10-29 гадоў. Кожны дзень у выніку гвалту ў Старым Свеце гінуць па 40 маладых людзей - больш за 15 тысяч чалавек у год.

Першая пяцёрка выглядае наступным чынам:

1. Расія - 15,85 выпадкаў на 100 тысяч чалавек;
2. Албанія - 11,2;
3. Казахстан - 10,66;
4. Украіна - 6,31;
5. Беларусь - 5,6.

Як адзначаюць даследчыкі, менш за ўсё маладых людзей гіне ў Нямеччыне (0,47), Арменіі (0,5) і Аўстрыі (0,54).