Беларус набыў найбуйнейшую ў свеце яхту

Беларус набыў найбуйнейшую ў свеце яхту

Каля нямецкага горада Кіль выпраўляецца ў пробнае плаванне найбуйнейшая парусная яхта ў свеце, якая належыць ураджэнцу Гомеля, расійскаму мільярдэру Андрэю Мельнічэнку. Пра гэта паведамляе брытанскі таблоід Daily Mail.

Яхта была пабудаваная на верфі нямецкай кампаніі Nobiskrug. І мае назву "Парусная яхта А". Брытанскае выданне паведамляе, што кошт яхты складае 400 мільёнаў еўра. Яна мае 8 палуб, 3 мачты з вугляроднага валакна, даўжыня яхты — амаль 143 метры, вышыня — каля 91 метра. Гэта больш чым Eos и Maltese Falcon. Яхта змяшчае 20 гасцей і 45 членаў экіпажа.

Беларус набыў найбуйнейшую ў свеце яхту
Daily Mail параўноўвае новую яхту з Боінгам 747, лонданскім Біг Бэнам і паруснікам Maltese Falcon на якім адпачываў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Акрамя парусоў яхта мае дызель-электрычны рухавік. Яна можа развіваць максімальную хуткасць 24 мілі за гадзіну, крэйсерская хуткасць — 18 міль за гадзіну. Праз дно карабля ў спецыяльным памяшканні можна назіраць за падводным жыццём.

Суўладальнік "Еўрахіма" Андрэй Мельнічэнка займае 13-е месца ў спісе самых заможных людзей Расіі па версіі часопіса Forbes. Яго капітал ацэньваецца ў 9,1 мільярда долараў.