Беларусь не атрымае прэферэнцый "Усходняга партнёрства" з-за палітыкі ўлады
Як заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле, спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю – пытанне палітычнае. Камісар Еўрасаюза сустрэўся з журналістамі з краін "Усходняга партнёрства" 24 траўня ў польскім Сопаце падчас саміту кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц гэтай праграмы.
Як паведамляе "Хартыя'97", Фюле адзначыў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі за апошнія 6 месяцаў значна пагоршылася. Гэта стала адной з прычынаў таго, што Беларусь сёння, па словах еўракамісара, адстае ва "Ўсходнім партнёрстве". З уладамі Беларусі прадстаўнікі Еўрасаюза не абмяркоўваюць ні дамова аб асацыятыўным сяброўстве, ні стварэнне зоны вольнага гандлю, ні пытанне пра спрашчэнні візавага рэжыму.
Дарэчы, спрашчэнне візавага рэжыму ЕС сёння абмяркоўвае з Украінай, Малдовай, Грузіяй, Арменіяй, Азербайджанам - то бок з усімі краінамі "Ўсходняга партнёрства", акрамя Беларусі.