Беларусь не называе прычыну нявыдачы Бакіева Кыргызстану
Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч адмовіўся назваць прычыну нявыдачы Курманбека Бакіева новым уладам Кыргызтана. Па яго словах, Беларусь не знайшла прававых падставаў, каб задаволіць просьбу кыргызстанскіх уладаў.
Як нагадвае БелаПАН, зрынуты прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі.
Як нагадвае БелаПАН, зрынуты прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі.