Беларусь не прапанавала АДКБ разгледзець міжнародны статус Паўдн. Асеціі
Сёння ў Маскве мусіць адкрыцца пасяджэнне вышэйшага палітычнага органа - Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). У ім возьмуць удзел кіраўнікі дзяржаваў, якія ўваходзяць у гэтую структуру (Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана).
Чакалася, што на пасяджэнні Савета паўстане і пытанне прызнання краінамі-сябрамі АДКБ незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.
Нагадаем, 28 жніўня Аляксандр Лукашэнка ў лісце да расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева прапанаваў вынесці праблему прызнання права на самавызначэнне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі на разгляд Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Кіраўнік Беларусі мяркуе, што на ім можа быць прынятая "кансалідаваная пазіцыя дзяржаваў-удзельніц".
Аднак, як інфармуе прэс-служба сакратарыяту АДКБ, яна атрымала ноту Беларусі з просьбай аб разглядзе пытання пра стан сітуацыі ў Закаўказскім рэгіёне, але пры гэтым ніякіх згадак пра неабходнасць разгляду міжнароднага статуса Паўднёвай Асеціі і Абхазіі не было.