Беларусь не прапускае расійскіх вайскоўцаў на “Захад-2009”?
Чыгуначны эшалон з ваенна-тэхнічным абсталяваннем падрадзяленняў расійскай арміі, якія збіраліся ўдзельнічаць у вучэннях "Захад-2009", не змог перасекчы мяжу Расіі і Беларусі ў адпаведнасці з графікам перамяшчэння. Кампетэнтная крыніца ИА REGNUM Новости ў Мінску паведаміла, што верагоднай прычынай гэтага стала рашэнне беларускіх уладаў аб змене або адмене графіка перамяшчэння расійскіх войскаў на тэрыторыі краіны. Раней генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб каляктыўнай бяспецы (АДКБ) Мікалай Бардзюжа, аспрэчыў звесткі пра тое, што, вучэнні АДКБ нібыта "зрывае Мінск". Па яго словах, на тэрыторыі Беларусі будзе праходзіць адзін з важных этапаў вучэнняў па тэме "Арганізацыя дзеянняў вайсковых кантынгентаў узброеных сілаў дзяржаў-удзельніц АДКБ ва Ўсходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі", падчас якога будуць сумесна дзейнічаць вайскоўцы з Беларусі, Расіі, Арменіі і Казахстана.
“У Сакратарыяце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы паведамленні і рознага кшталту каментары "аб пераносе і зрыве вучэнняў", якія з'явіліся ў шэрагу СМІ, разглядаюць як мэтавую дэзінфармацыю, накіраваную на падрыў саюзніцкіх адносінаў паміж дзяржавамі-чальцамі АДКБ", — зазначыў сп. Бардзюжа.