Беларусь неўзабаве адправіць у Бразілію першую партыю трактароў
На рынак Бразіліі выходзіць Беларусь з пастаўкамі тэхнікі. Першую партыю трактароў неўзабаве адправяць на далёкі кантынент. Такая дамоўленасць была дасягнутая падчас наведвання беларускай дэлегацыяй на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Ўладзімірам Сямашкам бразільскага штата Гояс і сустрэчы з яго губернатарам.
Як інфармуе БЕЛТА, спачатку на працягу лета беларускія трактары будуць праходзіць выпрабаванне, каб пасля можна было прыстасаваць іх да ўмоваў працы ў Бразіліі. Не выключана, што будзе створанае беларуска-бразільскае сумеснае прадпрыемства, адзначыў Сямашка.