Беларусь нясе страты з-за страйку польскіх мытнікаў

Беларускі бок нясе страты ў сувязі са страйкам польскіх мытнікаў і вымушаным прастоем аўтамабіляў з польскага боку.
Аб гэтым заявіў выканаўца абавязкаў начальніка Транспартнай інспекцыі Беларусі Леанід Лемеш. Паводле яго слоў, чарга на ўезд у Беларусь у пункце пропуску Казловічы 25 кіламетраў, а ў пунктах Брузгі і Баброўна па 5 кіламетраў.

Згодна з ягонымі звесткамі, у сярэднім праз Казловічы і Брузгі ў напрамку нашай краіны праходзіць 500 машын за суткі.

Суткі прастою кожнага аўтамабіля можа абыходзіцца кампаніі-перавозчыку ў 200-300 долараў, прычым гэтая сума можа быць і значна большай, паколькі дадзеная кампанія зрывае тэрміны паставак тавараў па месцы прызначэння, распавёў Лемеш.

Ён адзначыў, што падлік стратаў беларускі бок будзе весці пасля нармалізацыі сітуацыі.

“Інтэрфакс”