Беларус па паходжанні Майкл М’юкейсі стаў генпракурорам ЗША
Сёння ўначы па беларускім часе былы федэральны суддзя Майкл М'юкейсі, які паходзіць з Беларусі, прынёс прысягу і стаў генпракурорам ЗША, паведамляе Associated Press. Нагадаем, бацька новага генпракурора паходзіць з невялікага мястэчка каля Баранавіч. У яго было беларускае прозвішча Мукасей, якое ў ЗША трансфармавалася ў амерыканскае М'юкейсі. Сам Майкл М'юкейсі нарадзіўся ўжо ў Амерыцы.
Ён не валодае беларускай мовай. Кандыдатуру М’юкейсі на пост генпракурора — кіраўніка міністэрства юстыцыі ў чацвер ухвалілі члены верхняй палаты Кангрэса ЗША. На гэтай пасадзе ён замяніў Альберта Гансалеса.