Беларусь па-ранейшаму атрымлівае нафту з Венесуэлы

У 2011 годзе танкеры з Венесуэлы працягваюць дастаўляюць нафту для Беларусі.  Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Марына Касцючэнка:

"Не хвалюйцеся: рэзерваў нафты ў Беларусі дастаткова, і прадпрыемствы працуюць, — распавяла прэс-сакратар. — Паступае венесуэльская нафта, і ёсць запасы. Танкеры ідуць у працоўным парадку, так жа сама, як і любыя пастаўкі. Вы ж не лічыце, колькі ў краіну пастаўлена тон хімічных валокнаў ці іншай сыравіны на звычайныя прадпрыемствы краіны".

"Што значыць "дагэтуль"? — здзівіліся ў адказ на нашае пытанне ў "Беларускай нафтавай кампаніі". — Танкеры ідуць, ідзе нармальная праца, без зрываў".