Беларусь пачне здабычу вугалю і жалезных рудаў

У Беларусі падрыхтаваная ўрадавая праграма выкарыстання мінеральна-сыравіннай базы краіны. Днямі прэм’ер-міністр краіны Сяргей Сідорскі прэзентаваў яе Аляксандру Лукашэнку. У прыватнасці, паводле слоў прэм’ера, нашая краіна збіраецца атрымліваць паліва з бурага вугалю. На тэрыторыі краіны завершана разведка радовішчаў бурага вугалю агульным аб’ёмам 150 мільёнаў тон. Быў падрыхтаваны праект, які прадугледжвае магчымасць атрымання паліва з бурага вугалю метадам сінтэзавання.

Кошт праекта перасягае $2 млрд. Цяпер урад Беларусі займаецца пошукам інвестараў для яго рэалізацыі.

Прэм’ер‑міністр таксама далажыў прэзідэнту аб праектах па распрацоўцы сланцавых і жалезных руд. Кіраўнік дзяржавы адобрыў усе тры праекты, якія павінны быць рэалізаваны ў бліжэйшыя гады.

БелТА