Беларусь пераходзіць на 11-гадовую агульную сярэднюю адукацыю
На 11-гадовую агульную сярэднюю адукацыю пераходзіць Беларусь з 1 верасня 2008 года. Гэта адбываецца ў адпаведнасці з дэкрэтам, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У адпаведнасці з гэтым дакументам, таксама ўстанаўліваецца шасцідзённы
школьны тыдзень, у якім пяць дзён з'яўляюцца вучэбнымі, а шосты
прызначаны для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і
спартыўна-масавай працы, працоўнага навучання і выхаваўчых
мерапрыемстваў.
Дэкрэт прадугледжвае захаванне ліцэяў і гімназій, парадак арганізацыі і дзейнасці якіх вызначаецца міністэрствам адукацыі з улікам патрабаванняў заканадаўства, паведамляе "Інтэрфакс".
Дэкрэт прадугледжвае захаванне ліцэяў і гімназій, парадак арганізацыі і дзейнасці якіх вызначаецца міністэрствам адукацыі з улікам патрабаванняў заканадаўства, паведамляе "Інтэрфакс".