Беларусь прадасць Венесуэле сухое малако ў абмен на нафту
Сухое малако ў абмен на нафту прадасць Венесуэле Беларусь. Паводле дамоўленасцяў, падпісаных у Каракасе прадстаўнікамі беларускай урадавай дэлегацыі і ўладаў Венесуэлы, паўднёваамерыканская краіна купіць у беларусаў 16 тысяч тон сухога малака, а таксама сельскагаспадарчую тэхніку (у тым ліку каля 2 тысяч трактароў) і транспарт, паведамляе РІА "Новости". Беларускія спецыялісты дапамогуць Венесуэле ў пабудове трох аграпрамысловых комплексаў па вырошчванню і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. У цяперашні час яны ўжо пачалі будаўніцтва на тэрыторыі Венесуэлы 7 тысяч дамоў для малазабяспечаных сем'яў.
У абмен Венесуэла, у адпаведнасці з падпісаным у кастрычніку пагадненнем, паставіць 220 мільёнаў барэляў нафты ў перыяд з 2011 да 2013 года.
Адзначым, што ў складзе беларускай урадавай дэлегацыі ў Каракасе знаходзіліся міністры прамысловасці Аляксандр Радзевіч, будаўніцтва і архітэктуры Аляксандр Селязнёў, сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы, а таксама кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў.