Беларусь прапанавала Латвіі далучыцца да пабудовы АЭС

Кампаніі Latvenergo прапанавана разгледзець магчымасць удзелу ў праекце пабудовы беларускай атамнай электрастанцыі.  Па словах прэс-сакратара Latvenergo Андрыса Сіксніса, прапанова прыйшла ад кіраўніцтва энергетычнага канцэрна "Белэнэрга". Калі Latvenergo увойдзе ў праект, Латвія зможа атрымліваць вырабленую на АЭС электраэнергію, паведамляе сайт "Ukraine Daily".