Беларусь прапануе Грузіі ліфты ў абмен на прычарнаморскія курорты
Дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам гандлю Валянцінам Чэканавым абмяркоўвае ў Грузіі пытанні паставак беларускіх ліфтаў і хуткасных паяздоў, паведамляе партал Business Грузия. Са словаў беларускага міністра, такі праект рэалізуюць неўзабаве. Але ж галоўнай тэмай перамоваў у Грузіі ёсць паглыбленне супрацоўніцтва дзвюх краінаў у сферы турызму. Спадар Чэканаў паабяцаў папулярызаваць грузінскія курорты, асабліва прычарнаморскія.