Беларусь прайграла Італіі ў матчы Кубка Дэвіса

Мужчынская зборная Італіі па тэнісе датэрмінова перамагла каманду Беларусі ў матчы першага круга 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса, паведамляе агенцтва “БелаПАН”. 6 сакавіка ў парнай сустрэчы Аляксандр Буры (772 месца ў парным рэйтынгу) і Максім Мірны (11) прайгралі Сымоне Балелі (109) і Паціта Старача (86) у трох сэтах — 1:6, 4:6, 2:6.

Напярэдадні ў пятніцу Ігнацік (178-е месца ў адзін рэйтынгу) прайграў Старача (67) — 4:6, 1:6, 2:6, а Буры (788) — Фабіа Фаньіні (55) — 2:6, 4:6, 1:6. Такім чынам, пасля парнай сустрэчы лік стаў 3:0 на карысць італьянцаў.

У другім раўндзе Італія сустрэнецца з Галандыяй за права выступіць у плэй-офф Сусветнай групы. Беларускай зборнай давядзецца пабароцца за захаванне месца ў 1-й групе ЕАЗ з тым, хто прайграе ў матчы “Італія — Галандыя”.