Беларусь разлічвае стварыць зону свабоднага гандлю з ЕС праз 3-4 гады

Беларусь разлічвае стварыць зону свабоднага гандлю з Еўрасаюзам праз 3-4 гады. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра мінімальныя для Еўрасаюза мытныя пошліны і спрыяльныя умовы ў гандлі, перадае “Інтэрфакc-Захад”.