Беларусь разлічылася за атрыманы ў першым паўгоддзі расійскі газ
Беларусь разлічылася за атрыманы ў першым паўгоддзі 2009 года расійскі газ, паведаміў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Пры гэтым наша краіна сыходзіла з кошту 150 долараў за 1 тысячу кубаметраў, перадае БЕЛТА. Па словах Уладзіміра Сямашкі, грошы былі выплачаныя яшчэ 22 ліпеня. Ад жніўня беларускі бок пачне пагашаць розніцу, якая ўтварылася ў параўнанні з кантрактным коштам у суме 252 млн долараў.
Чыноўнік заявіў, што ў наступным месяцы нашая краіна аплаціць 100% бягучых выдаткаў за месяц плюс 50 млн долараў ад сумы розніцы.
Чыноўнік заявіў, што ў наступным месяцы нашая краіна аплаціць 100% бягучых выдаткаў за месяц плюс 50 млн долараў ад сумы розніцы.