Беларусь рыхтуецца прадаць МАЗ расійскаму алігарху Дэрыпаску

Улады Беларусі гатовыя прыняць прапанову кампаніі "Рускія машыны" Алега Дэрыпаскі пра аб'яднанне РУП "Мінскі аўтазавод" з заводам "Урал". Аднак яны не жадаюць аддаваць расійскаму бізнэсоўцу кантроль над МАЗам. Замест гэтага бакі ўкладуць актывы ў сумеснае прадпрыемства, створанае на парытэтных пачатках, паведаміла расійская газета "КоммерсантЪ".

Частку акцый у новай кампаніі Беларусь і "Рускія машыны" прапануюць міжнароднаму інвестбанку, які дасць фінансаванне для развіцця заводаў.

Афіцыйныя прадстаўнікі "Рускіх машын" і беларускіх уладаў ад каментароў адмаўляюцца. Па словах "Коммерсанта", у гэтую суботу Аляксандр Лукашэнка можа сустрэцца з Алегам Дэрыпаскам і яшчэ раз абмеркаваць з ім лёс МАЗа. Папярэдняя сустрэча адбылася два тыдні таму.

Хартыя-97