Беларусь спрабавала нейтралізаваць ці перахапіць дрон, які ляцеў у Літву
Раймундас Вайкшнорас / LRT
"Беларусы самі спрабавалі нейкімі дзеяннямі нейтралізаваць або перахапіць аб'екты", — паведаміў галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Літвы Раймундас Вайкшнорас, расказваючы пра дронавую небяспеку, зафіксаваную 20 траўня.
Паводле яго, пра гэта сведчыць невыразная актыўнасць на радарах, якую назіралі Літва, Латвія і саюзнікі па NATO, перадае LRT.
Таксама Вайкшнорас паведаміў, што Літва мае гарачую лінію з Беларуссю, па якой падтрымліваецца тэхнічная сувязь. "Абыякава, якая палітычная сітуацыя — гарачая лінія ўсё роўна захоўваецца. Так, нейкі час яна была неактыўная, але калі адбываюцца такія інцыдэнты, як леташні прылёт "Герберы", цяпер існуе небяспека прылёту таго ці іншага аб'екта проста таму, што ідзе вайна ва Украіне".
Раней камандуючы сухапутнымі войскамі Літвы Нярыюс Станкявічус сказаў, што пра палёт беспілотніка ў бок Літвы паведаміў беларускі бок.
"Спачатку быў званок ад аператыўнага дзяжурнага нашых Ваенна-паветраных сіл. Вядома, як заўсёды, яны (Беларусь. — BNS) спачатку ўсё адмаўлялі, але калі, мабыць, не засталося іншага выйсця, ператэлефанавалі і паведамілі аб рызыцы залёту на нашу тэрыторыю", — сказаў Вайкшнорас.
Праз залёт дрона ў Літве 20 траўня абвяшчалі паветраную трывогу. Жыхароў заклікалі перайсці ў падземныя сховішчы. У такія сховішчы былі эвакуяваныя, напрыклад, віленскія школьнікі і кіраўніцтва дзяржавы.